О Центре
07.07.10 11:20

Цэнтр міжкультурнага дыялогу (ЦМД) ўтвораны пры СЮЛ РКП і мае на мэце міждысцыплінарнае вывучэнне і папулярызацыю беларускай культуры ў свеце, пашырэнне канструктыўнага міжкультурнага дыялогу.

Мэты дзейнасці ЦМД

ЦМД выконвае функцыі культурнай дыпламатыі, ён сваімі дзеяннямі садзейнічае распаўсюджванню ведаў пра Беларусь, самабытнасць і адметнасць яе культуры, гастарычныя асаблівасці, захаванне і развіццё культурных традыцый, дапамагае паглыбленню міжнародных сувязей, палаяпшэнню міжкультурных камунікацый, вызначэнню перспектыўных шляхоў развіцця беларускай культуры ў сучасных глабальных умовах сацыякультурнай трансфармацыі.

Цэнтр працуе ў кантакце з Міністэрствам культуры, Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам адукацыі і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з дыпламатычным корпусам, з культурнымі, асветніцкімі і навуковымі цэнтрамі Беларусі і замежжа.

Задачы і шляхі дзейнасці ЦМД

Задачамі ЦМД про СЮЛ РКП з’яўляюцца:

1. Правядзенне міждысцыплінарных навуковых даследаванняў і прэзентацыя вынікаў (у папулярнай форме) у наступных галінах:

  • Феномен беларускай культуры, аналіз сучасных форм яе развіцця і узаемаадзеяння з іншымі культурамі;
  • Прысутнасць беларускай культуры у свеце;
  • Міжкультурны дыялог і рэалізацыя ідэй полікультурнасці ў Беларусі;
  • Сацыякультурнае ўзаемадзеянне і развіццё ў сучасных умовах глабалізацыі;
  • Глабальныя працэсы і духоўнае развіццё грамадства, вызначэнне тэндэнцый глабалізацыі ў Беларусі.

2. Пашырэнне прысутнасці беларускай культуры ў свеце, у тым ліку шляхам правядзення навуковых і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў сумесна з пасольствамі Рэспублікі Беларусь і замежнымі пасольствамі ў Рэспубліцы Беларусь, дыяспарай, навуковымі і культурнымі арганізацыямі (сумесныя прэзентацыі, канферэнцыі, сімпозіумы, форумы, семінары, вечарыны, выступленні ў СМУ і інш.)

3. Ажыццяўленне выдавецкіх праектаў по профілю дзейнасці (навукова-папулярныя выданні, буклеты, альбомы і інш.)

4. Стварэнне даведачна-інфармацыйнага комплекса (інфраструктуры) у галіне народа - і краіназнаўства.

5. Кансультацыі па профілю дзейнасці.

6. Каардынацыя і забеспячэнне прысутнасці беларускіх удзельнікаў на разнастайных міжнародных меропрыемствах па профілю дзейнасці ЦМД.

Кіруючы орган ЦМД

ЦМД утворан у складзе:

  • Генеральнага дырэктара, дырэктара, сакратара; 
  • Асоб, якія прыцягваюцца для ажыццяўлення навуковых, культурных, асветніцкіх праектаў; 
  • Спецыялістаў (юрыст, рахункавод і інш.). 

Пры цэнтры дзейнічае Апякунская Рада ў складзе 9 чалавек.

Фінансаванне ЦМД ажыццяўляецца за кошт сродкаў СЮЛ РКП, мэтавых узносаў, аплатай расходаў зацікаўленымі асобамі і іншых крыніц, якія не забароненыя Заканадаўствамі Рэспублікі Беларусь і прадугледжаныя Статутам СЮЛ РКП.

 
Воскресенье, 05. Сентябрь 2010