| 11.05.10 14:24 | |||
|
Лабараторыя аксіаметрычных даследаванняў “НОВАК” запрашаюць Вас на прэзентацыю вынікаў даследавання БЕЛАРУСЬ І СВЕТ: ГЕАПАЛІТЫЧНЫ ВЫБАР І БЯСПЕКА СКРОЗЬ ПРЫЗМУ ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ 11 мая 2010 г. Мінск, гатэль Сrowne plaza, 17.00-19.00
У прэзентацыі ўдзельнічаюць : Віталь Сіліцкі, навуковы дырэктар, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў Надзея Яфімава, вядучы сацыёлаг лабараторыі аксіаметрычных даследаванняў Новак Даследаванне «Беларусь і свет: геапалітычны выбар і бяспека скрозь прызму эканомікі і культуры» праведзена ў першай палове 2010 года з мэтай выяўлення і тлумачэння геапалітычнага выбару беларускага грамадства, эканамічных і культурных фактараў выбару знешнепалітычных саюзаў і канфігурацыі бяспекі. У ходзе даследавання распачаты пошук прынцыпова новых адказаў для ключавых пытанняў даследчага парадку дня аналітычнай супольнасці Беларусі, а менавіта: • У якой ступені масавая свядомасць сучаснага беларускага грамадства ўспрымае палітычныя і культурныя імператывы, традыцыйна інтэрпрэтуемыя як «еўрапейскія каштоўнасці»; • У якой ступені геапалітычны выбар беларусаў паміж Расіяй і ЕС абумоўлены эканамічнымі і сацыякультурным (каштоўнаснымі) фактарамі; • У якой ступені на геапалітычны выбар можа паўплываць звонку, шляхам мер інфармацыйнай і эканамічнай палітыкі, а таксама палітыкі ў сферы кантактаў паміж людзьмі; • Наколькі эфектыўнае інфармацыйнае забеспячэнне палітыкі ў дачыненні да Беларусі, якая праводзіцца Еўрапейскім саюзам. Вынікі даследавання прадстаўлены ў выглядзе справаздачы аб нацыянальным сацыялагічным апытанні, якое было праведзена ў студзені-лютым 2010 года па рэпрэзентатыўнай выбарцы ў памеры 1071 рэспандэнтаў. Пра свой удзел у мерапрыемстве просьба паведаміць па тэлефоне +375296260499 або па электронным адрасе Данный адрес e-mail защищен от спам-ботов, Вам необходимо включить Javascript для его просмотра.
|

















